research product . 2017

Берасцю – 1000 гадоў

Belarusian
  • Published: 01 Jan 2017
  • Publisher: Fundację im. Księcia Konstantego Ostrogskiego
  • Country: Belarus
Abstract
Не так даўно ў Берасці выйшлі два тамы кнігі “Замок Берестейскій”, аўтарства прафесара Анатоля Гладышчука, выкладчыка Дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Брэсце. Першы том прысвечаны перыяду, калі Берасце знаходзілася ў межах рускіх княстваў (Х-ХІІІ ст.), а другі перыяду Вялікага Княства Літоўскага да часоў Рэчыпаспалітай (ХІѴ-ХѴІ ст.). На аснове багатага выбару крыніц, з выкарыстаннем вынікаў шматгадовых археалагічных раскопак, аўтар паказвае багатую гісторыю Берасця. Падчас пабудовы ў I палове XIX ст. брэсцкай крэпасці, быў знішчаны ўвесь стары горад. Таму вельмі цяжка цяпер рэканструаваць дакладны яго вобраз. Дапамагаюць старыя гравюры, мапы і інвентар замка, складзены ў 1566 годзе Дзмітрам Сапегай. Выкарыстоўваючы здабыткі тэхнічных навук, Анатоль Гладышчук вельмі пераканаўча лакалізуе гістарычныя аб’екты - царкву св. Пятра, мэнніцу, замкавыя вежы і іншыя. Сёлета Берасце адзначае 1000 гадоў з часу запісу ягонай назвы на картах летапісаў. Дату 1017 пацвярджаюць адначасова дзве крыніцы - Ноўгародскі леталіс ды нямецкая Хроніка мерзэбургскіх епіскапаў. Хаця афіцыйныя святкаванні 1000-годдзя Берасця запланаваны на 2019 г, але менавіта сёлета адзначаем гэтую вялікую гадавіну. Пра першую звестку аб Берасці з 1017 г. прафесар Анатоль Гладышчук гаварыў на навуковай канферэнцыі, якая прайшла 22-23 мая г.г, ў рамках “Пролагу” у Вельску Падляшскім. Варта пазнаёміцца з ягонымі разважаннямі на гэтую тэму.
Гладыщук Анатолий Антонович. Бресту 1000 лет = Gladyshchuk Anatoly Antonovich. Brest is 1000 years old
Subjects
free text keywords: гісторыя, история, history
Related Organizations
Communities
  • Digital Humanities and Cultural Heritage
Any information missing or wrong?Report an Issue